Смаргонь - ДСК (Гомель) – 1:1

Источник материала:  

На другой даданай да асноўнага часу гульні хвіліне 15 мая футбольны клуб “Смаргонь” сышоў ад паражэння ў дамашняй сустрэчы з гомельскім ДСК. Мала таго, нашы яшчэ маглі і выйграць…

Вымушаная замена ў перапынку асноўнага варатара Андрэя Лашанкова на рэзервовага Валерыя Макарэвіча – адна з прычын таго, што мы ледзь не прайгралі, сказаў у інтэрв’ю “РГ” галоўны трэнер смаргонцаў Генадзь Мардас.

“У першым тайме нашы мелі перавагу і некалькі момантаў забіць, – кажа Генадзь Мардас. – Дзве магчымасці змяніць лік на табло не выкарыстаў Аляксандр Лужанкоў. У перапынку галкіпер Андрэй Лашанкаў сказаў, што дрэнна сябе адчувае і папрасіў замену”.

Мяч у нашы вароты заляцеў на 65 хвіліне. Па словах галоўнага трэнера, Макарэвіч мог выратаваць каманду, і гол на яго сумленні. Смаргонцы паніклі пасля прапушчанага мяча. Трэнер адчуў гэта і правёў тры замены. Сярод іншых, на поле выйшаў Сяргей Чавідаеў, які і выручыў сваю каманду ад паражэння. Забіў Сяргей пасля падачы вуглавога.

Да канца сустрэчы заставалася яшчэ дзве дабаўленыя хвіліны. “Смаргонь” атакавала. За зрыў перспектыўнай атакі гаспадароў быў выдалены паўабаронца гамяльчан. Суддзя прызначыў штрафны ўдар. Пасля яго рэалізацыі Чавідаеў мог запісаць на свой рахунак другі гол, але вырваць для сваёй каманды перамогу ў Сяргея не атрымалася.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Гаспадары ў ліку прызёраў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика