15 медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце Еўропы па спартыўным самба

бой Максіма Фуціна (Расія, вага да 100 кг) і Аляксандра Варановіча (Беларусь), у якім перамог наш суайчыннік

доктар аказвае дапамогу Канстанціну Табакаву (Балгарыя, вага да 57 кг), траўмаванаму ў фінальным паядынку з Яўгенам Юрчанкам з Расіі;

Аляксандр Жукаў (Расія, вага да 82 кг) і Румен Міткоў (Балгарыя, пераможца);

па выніках бою Максіма Фуціна і Аляксандра Варановіча аб"яўлены пераможца;

Дзяніс Смолдараў (Эстонія, вага звыш 100 кг) і Кірыл Сідзельнікаў (Расія, пераможца).
Мужчынская беларуская каманда заваявала восем узнагарод. Золата ў Антона Машковіча (57 кг), Аляксея Сцепанькова (82 кг) і Юрыя Рыбака (звыш 100 кг). Сярэбраным прызёрам стаў Яўген Сёмачкін (100 кг), бронзавыя ўзнагароды атрымалі Андрэй Курлыпа (52 кг), Дзмітрый Базылёў (68 кг), Сцяпан Папоў (74 кг) і Андрэй Казусёнак (90 кг). Без медаля застаўся толькі Аляксандр Марудаў (62 кг).
У актыве жаночай дружыны сем прызавых месцаў. Золата заваявалі Кацярына Пракапенка (60 кг) і Юлія Барысік (звыш 80 кг), сярэбранымі прызёрамі сталі Таццяна Масквіна (48 кг), Анжэла Паім (56 кг), Анастасія Ляшкова (64 кг) і Кацярына Радзевіч (72 кг), бронза дасталася Кацярыне Кірпічэнцы (80 кг). Па‑за п’едэсталам апынуліся толькі Наталля Угалькова (52 кг) і Ірына Амяльянава (68 кг).
У апошні дзень чэмпіянату, 16 мая, у Палацы спорту прайшлі спаборніцтвы па баявым самба.