«Філадэльфія» — «Манрэаль» — 6:0
17.05.2010 09:26
—
Новости Спорта
З разгромнай перамогі «Філадэльфіі Флаерз» над «Манрэаль Канадыенс» пачаўся фінал Усходняй канферэнцыі НХЛ (1/2 фіналу Кубка Стэнлі).
nn.by
У Філадэльфіі гаспадары пляцоўкі проста знішчылі канадскі-(квэбэкскі) клуб — 6:0 (1:0, 3:0, 2:0).
Андрэй Касціцын «Манрэаль» згуляў 14 хвілін 59 секундаў, Сяргей не выходзіў на лёд 10‑ы матч запар.
Наступны матч серыі пройдзе ў Філадэльфіі 18 мая, потым — два матчы ў Манрэалі (20 і 22 мая). Серыя ідзе да чатырох перамог.
У першым матчы фіналу Заходняй канферэнцыі «Чыкага» выйграла ў «Сан‑Хасэ» — 2:1.Цікавы факт, «Філадэльфія» і «Манрэаль» найгоршыя каманды плей‑оф Усхода па выніках рэгуляркі «Флаерз» фінішавалі сёмымі, а «Манрэаль» — 8‑м, а вось «Сан‑Хасэ» і «Чыкага», наадварот, найлепшыя каманды Захада: «Сан‑Хасэ» фінішаваў там першым, «Чыкага» — 2‑м.
nn.by