Беларусь – Нямеччына – 2:1 (ОТ)
Зборная Беларусі павяла ў ліку на 8-й хвіліне – вызначыўся Андрэй Міхалёў. Другі перыяд закінутымі шайбамі не адзначыўся, а вось у трэцім немцы арганізавалі сапраўдны штурм варот Андрэя Мезіна.
Праўда, за паўтары хвіліны да канца трэцяга перыяда беларусы мелі шанец зрабіць лік 2:0. Міхаіл Грабоўскі выйшаў адзін у адзін на Эндраса, але перайграць нямецкага галкіпера не здолеў.
І тут спрацавала няпісанае правіла. Не забіваеш ты, забіваюць табе.Немцы знялі галкіпера і і за 53,9 секунды да канца перыяда лік зраўнялі – вызначыўся форвард «Кёльна» Марсэль Мюлер.
За 14 секундаў да сканчэння овертайма пераможную шайбу закінуў Аляксей Калюжны – 2:1.
Але Беларусь не мае шанцаў на чвэрцьфінал, паколькі перамога ў овертайме гэта толькі два балы, а не тры.
Становішча ў групе «Е»:
Расія – 12 пунктаў (4 гульні), Фінляндыя – 6 (3 гульні), Данія – 6 (4), Нямеччына – 4 (4), Славакія – 3 (3), Беларусь – 2 (4).Матчы ў нашай групе:
14 мая (пятніца): Данія – Славакія – 6:0, Фінляндыя – Беларусь – 2:0
15 мая (субота): Расія – Нямеччына – 3:2
16 мая (нядзеля): Расія – Данія – 6:1, Беларусь – Нямечынна.
17 мая (панядзелак) гуляюць: Фінляндыя – Славакія (17:15), Беларусь – Данія (21:15)
18 мая (аўторак): Нямеччына – Славакія, Расія – Фінляндыя
У чвэрцьфінал выходзяць чатыры найлепшыя каманды з групы.