Мадрыдскі «Атлетыка» выйграў Лігу Еўропы
13.05.2010 10:08
—
Новости Спорта
Мадрыдскі «Атлетыка» стаў пераможцам першага футбольнага турніру Ліга Еўропы, які змяніў Кубак УЕФА.
У фінальным матчы, што прайшоў 12 мая ў Гамбургу, іспанскі клуб перамог лонданскі «Фулхэм» — 2:1.
Два галы на рахунку уругвайскага легіянера Дыега Фарлана, прычым пераможную кропку Фарлан паставіў за дзве хвіліны да сканчэння дадатковага часу.
У групавым турніры Лігі Еўропы браў удзел барысаўскі БАТЭ, які заняў 3‑е месца і не змог выйсці ў плей‑оф.
nn.by