Гурэнка падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Дынама» Мінск

Источник материала:  
Гурэнка падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Дынама» МінскПасля паразы ад барысаўскага БАТЭ ў матчы 9‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе галоўны трэнер мінскага «Дынама» 37-гадовы Сяргей Гурэнка падаў заяву пра адстаўку, якая была прынята клубам.

В.а. галоўнага трэнера прызначаны 51-гадовы Сяргей Саладоўнікаў, паведамляе афіцыйны сайт футбольнага клуба.

Сяргей Гурэнка быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Дынама» 21 жніўня 2009 года. Ад канца 1999 года ён быў 20-м трэнерам «Дынама». Саладоўнікаў, калі будзе зацверджаны на гэта пасадзе стане 21-м за 11 гадоў.

Трэнеры «Дынама» ад канца 1999 года

1. Юры Курненін
2. Павел Раднёнак
3. Аляксандр Піскароў (Расія)
4. Георгі Кандрацьеў
5. Эдуард Малафееў
6. Андрэй Зыгмантовіч
7. Веніямін Арзамасцаў (у якасці в.а)
8. Георгі Гюраў (Балгарыя)
9. Анатоль Байдачны
10. Пётр Шубін (Расія)
11. Юры Шуканаў
12. Аляксандр Башмакоў
13. Аляксандр Рабаконь (Украіна)
14. Аляксей Пятрушын
15. Пётр Качура
16. Аляксандр Хацкевіч
17. Ігар Крывушэнка
18. Славалюб Муслін (Сербія)
19. Кірыла Альшэўскі
20. Сяргей Гурэнка
21. Сяргей Саладоўнікаў.

←Гуренко подал в отставку с поста главного тренера минского "Динамо"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика