Сёння — беларускае «Clasico»: «Дынама» Мінск — БАТЭ
11.05.2010
—
Новости Спорта
11 мая пройдуць матчы 9‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўны матч туру адбудзецца ў мінскай Кунцаўшчыне, дзе сяміразовыя чэмпіёны Беларусі мінскія дынамаўцы будуць прымаць шасціразовых пераможцаў нацыянальнага чэмпіянату барысаўскі БАТЭ.Праўда, цяпер фаварытам лічыцца БАТЭ, яны апошнія чатыры гады заваёўвалі залатыя медалі нацыянальнага першынства, і ў сёлетнім сезоне ідуць на першым месцы з 18 баламі. Мінскае «Дынама» займае 4‑ы радок, саступаючы барысаўцам 4 пункты.
Дарэчы БАТЭ ў васьмі турах яшчэ не прапускала.
11 мая (аўторак), стадыён «Дынама‑Юні» ў Кунцаўшчыне (найбліжэйшая станцыя метро — Каменная Горка). Пачатак а 18:00.
Квіткі — 3 000, 5 000, 10 000.
Гэты матч будзе паказаны і па тэлевізары, але канал «Лад» пакажа яго толькі ў 23:55 пасля хакею Беларусь — Славакія.