Штанге назваў гульцоў на матчы супраць Гандураса і Паўднёвай Карэі

Источник материала:  
11.05.2010 10:55 — Новости Спорта
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге назваў імёны гульцоў, выкліканых на збор у Аўстрыю для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць Гандураса (27 мая, Філах) і Паўднёвай Карэі (30 мая, Куфштайн), якія рыхтуюцца да чэмпіянату свету ў Паўднёвай Афрыцы.

Паводле паведамлення прэс‑службы Беларускай федэрацыі футбола, у спіс увайшлі:

варатары — Юрый Жаўноў («Зеніт», Расія), Антон Амельчанка ( «Растоў», Расія), Сяргей Верамко (БАТЭ);

абаронцы — Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Юрэвіч, Максім Бардачоў (усе — БАТЭ), Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Дзмітрый Лянцэвіч («Багеміянс», Чэхія), Дзмітрый Молаш («Сібір», Расія), Сяргей Амельянчук («Церак», Расія), Аляксандр Мартыновіч («Дынама» Мн);

паўабаронцы — Ян Тыгараў («Металург», Запарожжа, Украіна), Аляксандр Кульчый («Растоў»), Аляксандр Глеб («Штутгарт», Германія), Антон Пуціла, Сяргей Кісляк (абодва — «Дынама» Мн), Вячаслаў Глеб («Шэньчжэнь Рубі», Кітай), Сяргей Крывец («Лех», Польшча);

форварды — Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Сяргей Карніленка («Том», Расія).

У рэйтынгу ФІФА Гандурас займае 40‑е месца, Паўднёвая Карэя — 47‑е, Беларусь — 81‑е. Зборная Швецыі, з якой беларусы згуляюць 2 чэрвеня ў Мінску, знаходзіцца на 37‑м радку.


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Белорусские футболисты готовятся к «битве» с Гондурасом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика