Сёння — беларускае «Clasico»: «Дынама» Мінск — БАТЭ
11.05.2010 10:17
—
Новости Спорта
11 мая пройдуць матчы 9‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўны матч туру адбудзецца ў мінскай Кунцаўшчыне, дзе сяміразовыя чэмпіёны Беларусі мінскія дынамаўцы будуць прымаць шасціразовых пераможцаў нацыянальнага чэмпіянату барысаўскі БАТЭ.
nn.by
Праўда, цяпер фаварытам лічыцца БАТЭ, яны апошнія чатыры гады заваёўвалі залатыя медалі нацыянальнага першынства, і ў сёлетнім сезоне ідуць на першым месцы з 18 баламі. Мінскае «Дынама» займае 4‑ы радок, саступаючы барысаўцам 4 пункты.
Дарэчы БАТЭ ў васьмі турах яшчэ не прапускала.
11 мая (аўторак), стадыён «Дынама‑Юні» ў Кунцаўшчыне (найбліжэйшая станцыя метро — Каменная Горка). Пачатак а 18:00.Квіткі — 3 000, 5 000, 10 000.
Гэты матч будзе паказаны і па тэлевізары, але канал «Лад» пакажа яго толькі ў 23:55 пасля хакею Беларусь — Славакія.
nn.by