Рашэнне наконт нацысцкага банера на матчы мінскага «Дынама» перанесена
![]() |
Паводле звестак прэс‑службы БФФ, на пасяджэнні 3 мая камітэт «прыняў рашэнне запытаць дадатковую інфармацыю».
Падчас матчу на трыбуне быў вывешаны банер, які праслаўляў аднаго з галоўных ваенных злачынцаў Рудольфа Геса, які быў прыгавораны да пажыццёвага зняволення.
Старшыня дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Вітушка заявіў, што гэта — «абуральны выпадак не толькі для футбольнай грамадскасці, але і для ўсяго беларускага грамадства». «Будуць прынятыя самыя сур’ёзныя меры ад арганізатараў і ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства. Гэтым зараз зоймуцца і праваахоўныя органы. Яны выявяць выканаўцаў гэтай акцыі», — прыводзіць словы Вітушкі прэс‑служба БФФ.
Паводле яго слоў, памер санкцый можа скласці да 10.000 базавых велічыняў — 350 млн. рублёў.
Дзмітры Уласаў, БелаПАН