«Манрэаль» выбіў «Вашынгтон» з Кубка Стэнлі
Усё вырашаў апошні матч серыі, што прайшоў 28 красавіка ў Вашынгтоне.
«Манрэаль» перамог у гасцях 2:1 (1:0, 0:0, 1:1) і выйшаў у наступны раўнд.Шайбы: М.-А. Бержэрон (Гомес, А. Маркаў), 19:30 (1:0 - бол.). Дом. Мур, 56:24 (2:0). Лайх (Сёмін, Авечкін), 57:44 (1:2).
Выніковы лік у серыі: 4:3 (першыя – 3:2 ОТ, 5:6ОТ, 1:5, 3:6, 2:1, 4:1).
«Манрэаль» першы матч выйграў, тры запар прайграў, потым тры запар выйграў. Мала хто верыў у тое, што «Канадыенс» пройдуць у наступны раўнд.
Першай зоркай матчу другую гульню запар
прызнаны славацкі галкіпер канадцаў Яраслаў Галак, які выстаяў сёння перад 41 кідком суперніка.Пры тым, што «Манрэаль» нанёс па варотах суперніка 14 кідкоў.
Сайт НХЛ даў загаловак сённяшняму матчу Галак-стар. Аляксандр Авечкін пракаментаваў вылет «Вашынглона»: «Я проста ў шоку».
Сяргей Касціцын сёння не гуляў, Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 19 хвілін, каэфіцыент карыснасці мінус 1.
У паўфінале Усходняй канферэнцыі «Манрэаль» згуляе з пераможцам Кубка Стэнлі – 2009 «Пітсбургам». Першы матч – 30 красавіка.Іншую пару склалі «Бостан» і «Філадэльфія».
Пары Захаду: «Сан-Хасэ» – «Дэтройт», «Чыкага» – «Ванкувер».
nn.by