Эдуард Малафееў шпіталізаваны з арытміяй

Источник материала:  
27.04.2010 09:28 — Новости Спорта
67‑гадовы вядомы футбольны спецыяліст Эдуард Малафееў, які ў сёлетнім сезоне ўзначальвае салігорскі «Шахцёр», раніцай 26 красавіка быў шпіталізаваны з дыягназам «арытмія», паведамляе сайт клуба.

Увечары адбыўся сход каманды, на якім было прынята рашэнне, што на перыяд хваробы Малафеева выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе 38‑гадовы Уладзімір Журавель, які займае пасаду трэнера па навукова‑метадычнай працы.

Бліжэйшы матч «Шахцёр» правядзе 28 красавіка ў Салігорску супраць магілёўскага «Дняпра». Пасля пяці тураў гарнякі з шасцю пунктамі займаюць восьмае месца сярод 12 каманд вышэйшай лігі. У апошніх трох гульнях каманда набрала два балы. 24 красавік «Шахцёр» пацярпеў першае паражэнне ў чэмпіянаце, саступіўшы на выездзе дэбютанту, бабруйскай «Белшыне» (0:1).


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Ігар Макараў заваёваў золата

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика