«Манрэаль» – «Вашынгтон» – 4:1, серыя – 3:3
Эксперты казалі, што «Вашынгтон» Авечкіна без праблем адолее квэбэкцаў.
Лік па перыядах: (2:0, 0:0, 2:1).
Галы: Камалеры – 4 (М.-А. Бержэрон), 7:30 (1:0 – бол.). Камалеры – 5 (Сабан, Плеканец), 9:09 (2:0). Лап’ер – 1 (Горджэс), 44:17 (3:0). Фер – 3 (Майк Грын, Чымера), 55:10 (3:1). Плеканец – 4 (Камалеры, А. Касціцын), 59:03 (4:1 – п.в.).
Беларускі форвард «Манрэаля» Андрэй Касціцын вызначыўся галявым пасам, правёў на лёдзе 16 хвілін 28 секундаў, каэфіцыент карыснасцт +2.
Сяргей Касціцын удзелу ў матчы не браў.
Сёмы апошні матч серыі пройдзе 28 красавіка ў Вашынгтоне.Калі «Манрэаль» пераможа, то ў паўфінале Усхода (1/4 Кубка Стэнлі) ён згуляе з «Пітсбургам».
На Усходзе свой удзел у наступным раундзе ўжо забяспечылі «Пітсбург Пінгвінз», «Філадэльфія Флаерз» і «Бостан Бруінз».
На Захадзе – «Сан-Хасэ Шаркс», «Чыкага Блэкхоўкс», «Ванкувер Кэнакс».
АГ