Ігар Макараў — чэмпіён Еўропы
На чэмпіянаце Еўропы ў Вене наш суайчыннік пяршынстваваў у суперцяжкай вагавай катэгорыі (звыш 100 кг). Ён выйграў у балгарына Іліева, украінца Бандарэнкі, паляка Вайнаровіча, а ў фінале справіўся з венграм Барнанам Борам. Нагадаем, што ў 2004 годзе на Алімпіядзе ў Афінах Ігар Макараў стаў алімпійскім чэмпіёнам у суперцяжкай вазе (звыш 100 кг). З той пары сур'ёзных поспехаў у гамяльчаніна не было. І вось праз 6 гадоў ён зноў узняўся на найвышэйшую прыступку п'едэстала. Гэта другі медаль беларусаў на чэмпіянаце Еўропы. Раней серабро ў катэгорыі да 81 кг заваяваў Аляксандр Сцяшэнка.
Захараў не вывеў зборную Украіны ў элітуБылы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па хакеі Міхаіл Захараў не здолеў вывесці зборную Украіны ў элітны дывізіён чэмпіянату свету па хакеі. У групе А першага дывізіёну ўкраінцы занялі другое месца, у вырашальным паядынку саступіўшы зборнай Аўстрыі — 1:2. Да гэтай сустрэчы ўкраінцы перамаглі зборную Літвы — 12:5, Галандыю — 9:2, Сербію — 15:2, Японію — 2:1. Такім чынам, зборная Украіны, якая выбыла з элітнага дывізіёну ў 2007-м, чацвёрты сезон запар правядзе ў другім эшалоне сусветнага хакея. Раней вывесці яе ў эліту таксама беспаспяхова імкнуліся расійскі спецыяліст Уладзімір Галубовіч і настаўнік кіеўскага "Сокала" Аляксандр Сеўканд. Меркавалася, што ў выніку ўдачы настаўнік мінскага "Юнацтва" стане асноўным прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера кіеўскага "Будзевельніка", які ў наступным сезоне мае намер выступаць ў КХЛ.