Зборная Беларусі згуляе 11 жніўня таварыскі матч з Літвой
23.04.2010 12:10
—
Новости Спорта
Паміж Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футболу» і Літоўскай федэрацыяй футболу дасягнута дамоўленасць у справе правядзення таварыскага матчу нацыянальных зборных нашых краін.
nn.by
Матч пройдзе 11 жніўня ў Каўнасе, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.
Напярэдадні старту адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы — 2012 года падапечныя Беннда Штанге правядуць чатыры матчы.
Так, 27 і 30 траўня ў Аўстрыі беларусы згуляюць з удзельнікамі чэмпіянату свету — 2010 зборнымі Гандураса і Паўднёвай Карэі, а 2 чэрвеня — ў Мінску са зборнай Швецыі, 11 жніўня з Літвой у Каўнасе.
***
Адборачны турнір у нашай групе — Францыя, Боснія, Румынія, Беларусь, Албанія і Люксембург — стартуе 3 верасня 2010 года і скончыцца ўвосень 2011 года.
3 верасня 2010 года ў Парыжы зборная Беларусі згуляе з Францыяй.Першы хатні паядынак беларусы правядуць 7 верасня, гэта будзе матч са зборнай Румыніі.
nn.by