Смаргонцы выступілі лепш

Источник материала:  

Каманда Смаргонскага раёна на Кубку Гродзенскай вобласці набрала аднолькавую колькасць ачкоў і падзяліла другое месца са зборнай Лідскага раёна.
Спаборніцтвы прайшлі 15 красавіка ў Лідзе. Перамаглі ў камандным заліку лёгкаатлеты з Гродна.

Прадстаўнікі Смаргонскага раёна занялі яшчэ шэраг прызавых месцаў. У эстафеце 6х1000 м сярод сельскіх школ перамагла Сольская СШ, у СШ №6 другое месца сярод гарадскіх. Каманды школ спаборнічалі таксама і ў “кросавым” заліку. Жодзішкаўская СШ сярод сельскіх перамагла, а СШ №6 - бронзавы прызёр сярод гарадскіх. У асабовым заліку найбольшага поспеху дасягнуў Аляксей Карабка, які фінішаваў першым на дыстанцыі 4000 м. У Кацярыны Апановіч (4000 м) і Аляксея Балыша (3000 м) - другія месцы. У Генадзя Шчэрбача (3000 м) - бронза.

З прадстаўнікоў Ашмянскага раёна вылучыўся Вадзім Сінкевіч, які быў другім на дыстанцыі 2000 м. У Астравецкага раёна таксама адзін прызёр: Аліна Саўко, якая заняла другое месца ў бегу на 1000 м.

Святлана ЦІШКО.

←Спортивный мир скорбит по поводу кончины Хуана Антонио Самаранча

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика