«Баварыя» — «Ліён» — 1:0
Адзіны гол у сустрэчы на рахунку галандскага легіянера нямецкага клуба Ар’ена Робэна (69‑я хвіліна).
Пры канцы першага тайма з поля быў выдалены адзін з лідэраў «Баварыі» Франк Рыберы, а ў пачатку другога тайма чырвоную картку ўбачыў перад сабой паўабаронца «Ліёна» Жэрэмі Тулялян. Паўторны матч гэтых камандаў пройдзе ў Францыі 27 красавіка.
Днём раней яшчэ ў адным паўфінале міланскі «Інтэр» у сябе дома выйграў у «Барселоны» з лікам 3:1. Гэтыя клубы правядуць паўторны паядынак 28 красавіка.
Фінал Лігі чэмпіёнаў — 22 мая ў Мадрыдзе.
***
Сёння адбудуцца першыя паўфінальныя сустрэчы другога па значнасці кантынентальнага турніру — Лігі Еўропы. У Мадрыдзе іспанскі «Атлетыка» будзе прымаць англійскі «Ліверпуль», а нямецкі «Гамбург» у сябе дома згуляе з яшчэ адным прадстаўніком англійскай прэм’ер‑лігі лонданскім «Фулхэмам».
Беларускія аматары футбола змогуць убачыць прамую трансляцыю з іспанскай сталіцы а 22‑й, а матч у Гамбургу будзе паказаны ў 00.30 на тэлеканале «Лад».
Sport.belta.by