Гульня ў сваё задавальненне

Источник материала:  

Абласныя спаборніцтвы па баскетболе сярод жанчын прайшлі 16-18 красавіка ў спартзале СШ №14. Маладзечанкі занялі трэцяе месца з шасці камандаў, валожынскія баскетбалісткі былі апошнімі.

Гуляючы трэнер маладзечанскай каманды Любоў Філістовіч расказала ў інтэрв'ю “РГ”: у спаборніцтвах, акрамя гаспадынь турніру, узялі ўдзел каманды Барысаўскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў.

Маладзечанкі выйгралі ў саперніц з Мінскага, Стаўбцоўскага і Валожынскага раёнаў. Усяго тры ачкі нашы саступілі Барысаўскаму раёну і восем - Нясвіжскаму. Адпаведна Барысаў і Нясвіж занялі першае і другое месцы.

Па словах Любові Філістовіч, і яна, і ўся каманда задаволеныя прызавым трэцім месцам. Маглі нават выступіць яшчэ лепш, але адбіваецца тое, што каманда не трэніруецца. Спартсменкі збіраюцца раз на год пагуляць у сваё задавальненне. Вопытным баскетбалісткам ужо за трыццаць гадоў. Моладзь, канешне, дапамагае, але майстэрства і вопыту 15-гадовым дзяўчатам пакуль усё ж не хапае.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Спартыўнае арыентаванне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика