Пінская міліцыя арганізуе фанацкі рух
17.04.2010 18:12
—
Новости Спорта
У Пінску вырашылі зрабіць арганізаваным рух футбольных фанатаў. Мясцовыя ўлады звярнулі ўвагу на фэнаў пінскага футбольнага клубу “Волна”.
З лідэрамі заўзятараў сустрэліся прадстаўнікі міліцыі, гарвыканкаму, кіраўніцтва ФК. І прапанавалі шляхі да паразумення. Міліцыянты абяцалі карэктна паводзіць сябе ў дачыненні да фанатаў. Дырэктар ФК “Волна” прапанаваў утварыць на трыбунах адмысловы фанацкі сектар, зніжкі на білеты і магчымасць арганізаваных выездаў на гульні каманды.
Ад фанатаў патрабуецца актыўная падтрымка каманды, толькі без праяваў хуліганцтва.