Эдзік і Аліса - першыя
14.04.2010
—
Новости Спорта
Першынство Мінскай вобласці па шахматах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 10 і 12 гадоў прайшло ў Барысаве 9-11 красавіка. Маладзечанцы Эдуард і Аліса Качатковы занялі першыя месцы.
Трэнер і бацька хлопчыка і дзяўчынкі Віталь Качаткоў расказаў у інтэрв'ю “РГ”, што ад Маладзечна на турніры ўдзельнічалі шэсць юных шахматыстаў. Гэта былі спаборніцтвы па “хуткіх” шахматах. Кожнаму ўдзельніку адводзілася на партыю па 25 хвілін.
Да апошняга тура на месцы ў тройцы прызёраў прэтэндавалі Павел Пятроўскі і Маша Юшкевіч. Але яны засталіся без узнагарод. Набралі па тры ачкі з сямі магчымых. Аліса Качаткова паказала 100-працэнтны вынік, набраўшы сем ачкоў з сямі. Яе брату Эдзіку для перамогі хапіла 5,5 ачка з сямі магчымых.
Сяргей ЗЯНЬКО.