Перамога ў Стоўбцах
14.04.2010
—
Новости Спорта
Каманда маладзечанскіх футбалістаў 1994 года нараджэння заняла першае месца ў фінале абласных спаборніцтваў Алімпійскіх дзён моладзі, які прайшоў 10-12 красавіка ў Стоўбцах.
Трэнер маладзечанцаў Валеры Ветраў расказаў у інтэрв'ю “РГ”: у турніры нашы юнакі спаборнічалі з камандамі Барысаўскага, Салігорскага, Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў. З лікам 2:0 нашы перамаглі Барысаў і Дзяржынск.
З лікам 1:0 мы выйгралі ў Салігорска, і за тур да заканчэння спаборніцтваў забяспечылі сабе першае месца. Апошняя гульня з гаспадарамі, камандай Стоўбцаў, нічога ўжо не вырашала. Яе маладзечанцы прайгралі 0:2.
Сяргей ЗЯНЬКО.