Стадыён прынялі - матч адбудзецца
Цяпер у Маладзечне чакаюць дэлегацыю УЕФА, якая за 7-10 дзён да матча таксама павінна прыняць поле. Уваход на стадыён 28 красавіка, магчыма, будзе бясплатны.
Падчас сустрэчы беларускай і македонскай зборных для футбольных аматараў будуць працаваць гандлёвыя пункты. А таксама біяпрыбіральні - старую разбурылі, каб на яе месцы пабудаваць новую. Як расказаў у інтэрв'ю “РГ” дырэктар стадыёна Аляксей Язневіч, новая прыбіральня будзе падключаная да цэнтралізаваных водаправоду і каналізацыі.
Па словах намесніка начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму Анатоля Арловіча, яе праектны кошт - каля 700 мільёнаў рублёў. Фінансуецца з абласнога бюджэту. “Будаўніцтва пачнём у гэтым ці наступным квартале - залежыць ад таго, калі паступяць грошы. Плануем завяршыць да канца гэтага года - пачатку 2011”, - сказаў ён.
Святлана ЦІШКО.