Мы засталіся без Дараховіча

Источник материала:  

Вопытны паўабаронца ФК "Маладзечна", цяпер ужо былы капітан каманды Сяргей Дараховіч будзе дапамагаць ФК "Гарадзея" выходзіць у першую лігу. У Гарадзеі больш прывабныя матэр'яльныя умовы, чым у Маладзечне.

Капітан футбольнага клуба “Маладзечна” Сяргей Дараховіч у суботу, 10 красавіка, у Смалявічах не вывеў сваіх партнёраў на спарынгавую гульню супраць мясцовай каманды.

Сяргей не паехаў у Смалявічы. Дараховіч 9 красавіка прыняў прапанову трэнераў “Гарадзеі” гуляць у іх камандзе на звыклай для сябе пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Карэспандэнт “РГ” па тэлефоне высветліў прычыну пераходу. 310 тысяч рублёў за месяц плацяць футбалісту ў Маладзечне. Гэта называецца “на харчаванне”. 100 тысяч – за перамогу ў кожным туры. Гаворка ідзе пра сезонныя матчы. Калі выйграваць усе чатыры гульні за месяц, то атрымаеш 710 тысяч. А калі не ўсе?..

Дараховіч не хаваў матэрыяльныя ўмовы свайго пераходу. Зарплата ў Сяргея, па яго словах, будзе дзесьці каля 1 мільёна 700 тысяч рублёў.

Гарадзея, у адрозненне ад Маладзечна, збіраецца ў першую лігу. А нам, аказваецца, і тут добра.

Мы прайгралі Смалявічам 1:2. Каманду з капітанскай павязкай выводзіў на поле Аляксандр Грыхуцік. Не было Віталя Макрыцкага. Дзмітры Касцюк без сябра Дараховіча глядзеўся вельмі прыстойна.

Уразіў Вышынскі. З незалечанай нагой Дзіма выйшаў у другім тайме, і гульня каманды стала больш асэнсаванай. У цэнтры нават без Дараховіча ўсё нядрэнна.

Ігар Нарожнік забіў наш гол.

Момант гульнi Смалявiчы-Маладзечна.

Ігар Нарожнік. Аўтар адзінага гола Маладзечна ў вароты Смалявічаў.

Фота С. Зянько.

←Белорусский штангист Андрей Арямнов завоевал золото чемпионата Европы в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика