Штанга ўпала на цяжкаатлета Генадзя Махвееню
07.04.2010 16:20
—
Новости Спорта
Беларускі цяжкаатлет у катэгорыі да 62 кг Генадзь Махвееня атрымаў траўму падчас выступу на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, што распачаўся ў Мінску 6 красавіка.
Цяпер спартсмен знаходзіцца ў 6-й клінічнай бальніцы. Як паведаміў "НН" галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Ганчароў, Генадзю Махвееню, паводле вынікаў папярэдняга медыцынскага агляду, нічога не пагражае. Сёння дактары плануюць працягнуць абследаванні.
Фото: Bymedia.net