Віталь Дзербянёў — чэмпіён Еўропы!

Источник материала:  

Беларускія штангісты заваявалі першы медаль на чэмпіянаце Еўропы, які прымае наша сталіца. Залатую ўзнагароду заваяваў Віталь Дзербянёў у вагавай катэгорыі да 56 кг з вынікам 256 кг (118 у рыўку, 138 у штуршку). Другім стаў Смбат Маргаран з Арменіі — 255 (109+146), трэцім — бельгіец Том Гёгебюр — 254 (116+138). У рыўку Дзербянёў таксама паказаў найлепшы вынік, а ў штуршку быў пятым. Вынік 138 кг паказалі тры спартсмены, аднак Дзербянёў аказаўся самым цяжкім з іх. Цяпер на рахунку 33-гадовага спартсмена чатыры залатыя медалі кантынентальных першынстваў.

Чэмпіянат Еўропы працягнецца ў Мінску да 11 красавіка. У ім прымаюць удзел больш за 300 спартсменаў з 37 краін. У Палацы спорту выступіць алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы Мікалай Новікаў, чэмпіён Еўропы Мікалай Чарняк, а таксама бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Настасся Новікава. Гледачы могуць трапіць на трыбуны сталічнага Палацу спорту бясплатна.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←“Осиповичи” на бобах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика