Асілкі “Аякса-1” - першыя сярод юнакоў

Источник материала:  

VII адкрытае першынство Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу (сілавое трохбор'е) сярод юнакоў да 18 гадоў і ХХІ адкрытае першынство па гэтым відзе спорту сярод юніёраў да 23 гадоў прайшлі ў Ашмянах 1-3 красавіка.
Спаборнічалі ў раённым Доме культуры. Акрамя беларускіх спартсменаў у першынствах удзельнічалі літоўскія і латвійскія асілкі. Наш рэгіён прадстаўлялі толькі ашмянцы, каманды “Аякс-1” і “Аякс-2” дзіцяча-юнацкай спартшколы прафсаюзаў.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела ідэалагічнай работы Ашмянскага райвыканкама Людмілы Каханоўскай, каманда “Аякс-1” у спаборніцтвах юнакоў заняла першае месца ў агульнакамандным заліку. Каманда “Аякс-2” стала трэцяй, другое месца ў каманды Латвіі. Каманда асілкаў “Аякс-1” стала першай і ў спаборніцтвах юніёраў. Другімі тут былі мінчане, трэцяе месца - у каманды горада Горкі.

Адзначым перамогу ашмянца Вадзіма Бізуковіча ў абсалютным першынстве сярод юніёраў і трэцяе месца яго земляка Мікалая Паўлюкевіча ў абсалютным першынстве сярод юнакоў.

Сталі ашмянскія юнакі пераможцамі і ў розных вагавых катэгорыях. У катэгорыі да 48 кілаграмаў першае месца заняў Яўген Савашынскі. Ігар Варонін перамог у катэгорыі да 56 кілаграмаў. Сярод спартсменаў вагой да 60 кілаграмаў першым стаў Аляксей Дайноў. У катэгорыі да 75 кілаграмаў першае месца ў Мікалая Паўлюкевіча.

Два прадстаўнікі Ашмянаў сталі першымі ў спаборніцтвах юніёраў. Дзмітры Бязмен стаў пераможцам у вагавай катэгорыі да 56 кілаграмаў, а Вадзім Бізуковіч заняў першае месца ў катэгорыі да 82,5 кілаграма.

У юніёрскім паўэрліфтынгу ўсе першыя месцы - у беларусаў. Акрамя ашмянцаў, лепшымі станавіліся спартсмены з Мінска, Смалявічаў, Гомеля і Салігорска.

Спартсмены з Мінска і Салігорска былі першымі ў спаборніцтвах юнакоў у катэгорыях да 52 і да 90 кілаграмаў. У іншых катэгорыях першыя месцы займалі госці з Літвы і Латвіі.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Футбол. Чемпионат стартовал, а поля не готовы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика