Галоўным трэнерам хакейнай зборнай стаў Эдуард Занкавец

Источник материала:  

Кандыдатура Міхаіла Захарава нават не разглядалася

Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай па хакеі на маючым адбыцца праз месяц чэмпіянаце свету ў Германіі будзе Эдуард Занкавец. Пра гэта паведаміў старшыня федэрацыі хакея Яўген Ворсін на пасяджэнні выканкама. Акрамя Занкаўца ў трэнерскі штаб уключаны Аляксандр Андрыеўскі, Уладзімір Цыплакоў і Андрэй Гусаў. Названых кандыдатаў федэрацыя прапануе Міністэрству спорту і турызму, якое павінна заключыць кантракты са спецыялістамі.

Кандыдатура Міхаіла Захарава, які ўзначальваў каманду на Алімпіядзе ў Ванкуверы, на гэты раз не разглядалася. Як растлумачыў Яўген Ворсін, трэнер падпісаў кантракт са зборнай Украіны, і гэта было асноўнай прычынай пошуку іншых кандыдатаў. Шукаць замежных спецыялістаў, на думку кіраўніка федэрацыі, за месяц да чэмпіянату свету немэтазгодна. Задача-мінімум для нашай каманды на сусветным першынстве — трапіць у васьмёрку наймацнейшых. З 9 красавіка нацыянальная дружына накіроўваецца на зборы перад сусветным першынством.

 

Галоўным трэнерам хакейнай зборнай стаў Эдуард Занкавец— Сёння цалкам вырашана, што на чэмпіянат свету ў Германію нашу зборную павязе трэнерскі штаб пад кіраўніцтвам Эдуарда Занкаўца. Мы абмеркавалі гэтыя кандыдатуры і ў федэрацыі, і на выканкаме, і з трэнерамі. Цяпер мы прапануем іх міністэрству, якое павінна заключыць з імі кантракты. А план падрыхтоўкі сфарміруем разам з трэнерамі.

— Чаму выбар выпаў менавіта на беларускіх спецыялістаў?

— У нас няма часу для разгляду замежных спецыялістаў. Усе тыя, хто здольны працаваць са зборнымі, на наш погляд, разабраныя. А той, хто не патрэбны сваёй зборнай, нам навошта? У 2014 годзе мы прымаем у сябе чэмпіянат свету. І павінны развіваць свой хакей, стымуляваць працу айчынных трэнераў, рабіць стаўку на нашых хакеістаў. За месяц да спаборніцтваў запрашаць "барына", які крыху пазаймаецца з камандай, выйграе ці прайграе, развернецца і з'едзе, лічу няправільным. Мы прайшлі 4 чэмпіянаты свету з канадскімі спецыялістамі, на мой погляд, гэтага дастаткова, каб чамусьці навучыцца.

— Калі каманда не трапіць у васьмёрку, названыя трэнеры ўсё адно працягнуць з ёй працаваць?

— Не, пакуль мы так пытанне не ставім. Гэта лакальны чэмпіянат, які павінен паказаць гатоўнасць трэнераў да такой работы, да таго ж мы павінны запэўніцца, што нашы трэнеры могуць справіцца з такой задачай. Трое з чацвярых працуюць у нашым чэмпіянаце, яны ведаюць хакеістаў і ім прасцей кіраваць, чым чалавеку, які аднекуль прыедзе.

— Як старшыня федэрацыі, вы баіцеся за вынік на чэмпіянаце свету?

— Я разумею, што спорт — такая рэч, дзе мы разлічваем, спадзяёмся, плануем вынік, але можам не дасягнуць яго. Нават з дрэннай гульнёй можна стаць сёмымі, а можна паказаць выдатны хакей і стаць дзявятымі-дзясятымі. Нам важна ўбачыць каманду, на якую можна рабіць стаўку ў 2014 годзе.

— Што будзе, калі Міхаіл Захараў выведзе зборную Украіны ў элітны дывізіён? Атрымліваецца так, што з аднаго боку Міхаіл Захараў, з іншага — квартэт названых трэнераў...

— Я лічу Захарава нашым трэнерам. Толькі з-за таго, што ў яго ёсць абавязацельствы перад украінскай федэрацыяй хакея, ён працуе з украінскай, а не з беларускай зборнай. Калі б нам вельмі патрэбны быў Захараў, мы павінны былі вырашаць гэта пытанне з украінскай федэрацыяй найперш. Але Украіна аказалася б у такой жа сітуацыі, як і мы за месяц да сусветнага першынства.

— Захараў не прапаноўваў свае паслугі перад чэмпіянатам?

— Ён адказны чалавек, бо ён падпісваў кантракты і павінен па іх працаваць.

— Калі б Захараў не быў заняты з украінскай зборнай, вы б даверылі яму нашу каманду?

— Маё меркаванне было такім: трэнер, які адпрацаваў з нацыянальнай камандай Алімпійскія гульні, павінен мець магчымасць папрацаваць на чэмпіянаце свету. У яго была б перавага, па меншай меры.

— Хто прапанаваў кандыдатуру Занкаўца?

— І Цыплакоў, і Гусаў, і Андрыеўскі назвалі менавіта яго, калі я з імі размаўляў. Эдуард Занкавец прапанаваў уключыць у штаб Люіса, які працаваў з камандай на Алімпіядзе. Паводле меркавання таго ж Захарава, ён вельмі дапамог камандзе. Але пакуль невядома, ці пагодзіцца Люіс.

— Эдуард Занкавец адразу пагадзіўся ўзначаліць каманду ці браў час на роздум?

— Ён гатовы быў адразу, праўда, з умовай абмеркавання некаторых кандыдатур трэнерскага штаба.

— На ваш погляд, меркаванне гульцоў каманды трэба ўлічваць пры назначэнні галоўнага трэнера?

— Каманда не можа выбіраць сабе трэнера. З іншага боку, пацікавіцца іх меркаваннем можна, улічваючы, што некаторыя гульцы і трэнеры калісьці разам выступалі. Як гулец, я асабіста ведаю, што ні ў якой камандзе гульцы трэнера не выбіраюць.

— Кандыдатура новага настаўніка мінскага "Дынама" Сікоры не разглядалася?

— Ён настаўнік "Дынама". А на тое, што ён будзе паралельна працаваць з нацыянальнай зборнай, ніхто не разлічваў. Магчыма, у будучыні пры нейкіх абставінах і ўзнікне такі варыянт, але пакуль мы яго не разглядаем. Андрыеўскі — таксама трэнер мінскага "Дынама".

— Кандыдатура Уладзіміра Крыкунова, з якім наша зборная дасягнула найвышэйшага выніку — чацвёртага месца на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк Сіці, таксама не разглядалася?

— Мяне непакоіць яго адарванасць ад Беларусі. Летам яшчэ можна было яго кандыдатуру разглядаць, а за месяц да чэмпіянату — позна. Хоць, на мой погляд, Крыкуноў — надзвычай прафесійны трэнер, менавіта я яго запрашаў пад нацыянальную каманду перад Солт-Лэйк Сіці. І гэта ён сабраў тую каманду.

— У КХЛ у наступным сезоне з'явіцца другая беларуская каманда?

— Наступны сезон у Адкрытым чэмпіянаце Беларусі мы пачнём у тым жа складзе — 14 камандаў, сярод іх і "Юнацтва".

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←1-й тур. Анонс. Пунтус против Малофеева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика