Барцы сабраліся ў Маладзечне

Источник материала:  

Падрыхтоўка да міжнародных спаборніцтваў - справа сур'ёзная. І нялёгкая.

Зборная каманда Беларусі кадэтаў па грэка-рымскай барацьбе ў суботу, 3 красавіка, знаходзілася на зборах у Маладзечне. У 11 гадзін раніцы барцы трэніраваліся на гарадскім стадыёне.

Старшы трэнер зборнай каманды Беларусі па грэка-рымскай барацьбе ўраджэнец Маладзечна Мікалай Багданёнак і Вадзім Піліпенка.

Старшы трэнер  Мікалай Багданёнак (на здымку справа) расказаў у інтэрв'ю “РГ”, што спартсмены рыхтуюцца цяпер да адборачнага турніру да першых юнацкіх Алімпійскіх гульняў, які пройдзе ў маі ў польскай Познані.

Самі гульні адбудуцца ў жніўні ў Сінгапуры. Тады ж, у жніўні, пройдзе Чэмпіянат Еўропы сярод кадэтаў. Турнір прыме сталіца Босніі Сараева. Наш рэгіён у зборнай Беларусі прадстаўляюць толькі маладзечанцы. На зборах іх было пяць чалавек.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.

←Азаренко получила первый номер «посева» на турнире в Марбелле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика