Галоўны трэнер хакейнай зборнай можа быць прызначаны 5 красавіка

Источник материала:  
На гэты дзень прызначана пасяджэнне выканкама Федэрацыі хакея. У ФХРБ афіцыйна не пацвярджаюць, што выканкам разгледзіць пытанне аб прызначэнні галоўнага трэнера, але не выключаюць, што гэта адбудзецца.На прэс-канферэнцыі 22 сакавіка спартыўны дырэктар ФХРБ Уладзімір Швабоўскі паведаміў, што пытанне аб прызначэнні галоўнага трэнера зборнай будзе вырашана пасля вяртання з Масквы новага старшыні федэрацыі Яўгена Ворсіна, які завяршае працу на пасадзе намесніка генеральнага сакратара ЕўрАзЭС.

Чакаецца, што Ворсін прыедзе ў Мінск 3 красавіка. У гэты дзень адбудзецца вырашальны матч фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі паміж сталічным "Юнацтвам" і салігорскім "Шахцёрам".

22—25 красавіка ў Мінску зборная Беларусі згуляе на турніры чатырох каманд з удзелам Славакіі, Германіі і Швейцарыі. "Кіраваць камандай у любым выпадку будзе галоўны трэнер", — заявіў Швабоўскі на сакавіцкай прэс-канферэнцыі.

Галоўны трэнер "Юнацтва" Міхаіл Захараў узначальваў зборную на алімпійскім турніры ў Ванкуверы. Каманда не прайшла ў чвэрцьфінал і заняла дзевятае месца. 18 сакавіка ў гутарцы з журналістамі пасля свайго абрання старшынёй ФХРБ Ворсін назваў Захарава першым кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды.

Разам з тым Захараў з 19 па 25 красавіка павінен кіраваць зборнай Украіны ў Галандыі на чэмпіянаце свету ў групе "А" першага дывізіёна. У нядаўнім інтэрв'ю ўкраінскім журналістам ён паведаміў, што прыбудзе ў Кіеў 6 красавіка.

←Хоккейным клубом «Динамо» (Минск) будет руководить чешский специалист Марек Сикора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика