23.03.2010 22:05
—
Новости Спорта
23 сакавіка пачалася фінальная серыя чэмпіянату Беларусі па хакеі. У вырашальным матчы сышліся першая і другая каманды па выніках рэгулярнага першынства — мінскае «Юнацтва» і салігорскі «Шахцёр».
Першы матч прайшоў на крытым катку «Юнацтва» ў парку Горкага. Сустрэча прайшла ў роўнай барацьбе. Толькі ў овертайме салігарчане змаглі вырваць перамогу.
На 16‑ай хвіліне адзначыўся Аляксей Страхаў. Але ў другім перыядзе «Юнацтва» намаганнямі Аляксандра Мацярухіна лік аднавіла.
Толькі ў другім овертайме Віктар Андрушчанка змог прынесці перамогу «кратам» — 2:1.
Наступны матч серыі пройдзе заўтра на той самай пляцоўцы. Пачатак а 18:30. Серыя працягнецца да чатырох перамог адной з каманд.