Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце на этапе Кубка свету
18.03.2010
—
Новости Спорта
Пятае месца заняла Людміла Калінчык (21.21,4; 0+0), 29-е — Надзея Скардзіна (22.26,3; 0+0), 47-е — Вольга Кудрашова (23.07,0; 0+1), 69-е — Ала Таўкач (24.02,2; 1+2). Вольга Назарава не стартавала.
На папярэднім этапе КС у фінскім Кантыялахці Домрачава двойчы была першай (у спрынце і гонцы пераследу). На Алімпіядзе ў Ванкуверы яна стала бронзавым прызёрам у індывідуальнай гонцы.
У другой палове дня ў Халменколене адбудзецца мужчынскі спрынт на 10 км з удзелам беларускіх біятланістаў Сяргея Новікава (№ 3), Рустама Валіуліна (№ 35), Аляксандра Сымана (№ 56), Міхаіла Сямёнава (№ 61) і Уладзіміра Чапеліна (№ 103).