Вызначыліся паўфіналісты Кубка Беларусі па футболе
18.03.2010 17:34
—
Новости Спорта
Сёння, 18 сакавіка, у мінскім Доме футбола адбылося лёсаванне паўфінала Кубка краіны.
У 1/2 фіналу згуляюць:
«Шахцёр» (Салігорск) — БАТЭ (Барысаў)
ДСК (Гомель) — «Тарпеда» (Жодзіна)
Матчы пройдуць 24 і 28 сакавіка. Спачатку на сваім полі супернікаў прумць каманды, указаныя першымі.
Фінал Кубка Беларусі пройдзе 23 мая ў Мінску.
Каманда першай лігі ДСК (ДБК — Домабудаўнічага камбіната) выбіла ў 1/4 фіналу мінскае «Дынама».
Цікава, што мінчукі ў першым матчы ў Гомелі выйгралі 2:0, але сёння ў Мінску прайгралі 1:3. І ў наступны раўнд, за кошт гола забітага ў гасцях, прайшлі гадунцы Вячаслава Акшаева.