«Барселона» разграміла «Штутгарт» Аляксандра Глеба
18.03.2010
—
Новости Спорта
Першы матч скончыўся з лікам 1:1.
Беларускі паўабаронца нямецкага клуба Аляксандр Глеб – ён належыць «Барселоне», але аддадзены «Штутгарту» у арэнду – адгуляў увесь матч.
У другім матчы дня французскі «Бардо» выйграў у грэцкага «Алімпіякоса» – 2:1. Першы матч – 1:0 на карысць французаў.
Такім чынам у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць:
«Арсенал» (Лондан), «Манчэстар Юнайтэд» (абодва – Англія), «Бардо», «Ліён» (абодва – Францыя), «Барселона» (Іспанія), ЦСКА (Расія), «Баварыя» (Нямеччына), «Інтэр» (Мілан).
Прычым толькі палова камандаў з’яўляюцца чэмпіёнамі сваіх краін мінулага сезона. Размова пра МЮ, «Бардо», «Барселону» і «Інтэр».
Лёсаванне чвэрцьфіналаў – і адразу паўфіналаў – пройдзе ў пятніцу, 19 сакавіка, у швейцарскім Ньёне.
Яно будзе паказана ў жывым эфіры на тэлеканале «Еўраспорт». Пачатак а 13-й.
Матчы 1/4 фіналу будуць згуляныя 30-31 сакавіка – 6-7 красавіка. Паўфіналы – 20-21 красавіка – 27-28 красавіка.
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе на стадыёне «Санцьяга Бернабеу».
Звернем увагу на тое, што сёлета фінал пройдзе ў суботу.