Мінскае
17.03.2010 09:29
—
Новости Спорта
У трэцім матчы паўфінальнай серыі супраць кіеўскага «Сокала» беларуская каманда атрымала перамогу ў авертайме з лікам 1:0. Гульня прайшла 16 сакавіка ў сталіцы Украіны. У Мінску «Юнацтва» выйграла 6:1 і 4:1.
У другім паўфінале 17 сакавіка пройдзе чацвёрты матч.
Салігорскі «Шахцёр» пасля дамашніх перамог над «Гомелем» 7:0 і 4:1 у гасцях пацярпеў паражэнне 2:3.