З Гандурасам згуляем 27 мая ў Аўстрыі

Источник материала:  
16.03.2010 15:05 — Новости Спорта

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню са зборнай Гандураса 27 мая ў Аўстрыі.

Зборная Гандураса — удзельніца чэмпіяната свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы (гуляе ў адной групе з Іспаніяй, Швейцарыяй і Чылі). І ў рамках падрыхтоўкі да мундыяля правядзе таксама таварыскія матчы з КНДР (30 мая), Азербайджанам (2 чэрвеня) і Румыніяй (5 чэрвеня), піша Спорт‑Экспресс.

Зборная Беларусі згуляе 2 чэрвеня ў Мінску таварыскі матч са Швецыяй, а ў жніўні плануе згуляць з Чарнагорыяй.

Нагадаем, што ў верасні стартуе адбор да чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года.

3 ці 4 верасня падапечныя Бернда Штанге згуляюць з Францыяй у гасцях, 7 верасня матч дома з Румыніяй. 8 кастрычніка ў гасцях зборная згуляе з Люксембургам, а 12 кастрычніка дома з Албаніяй.

←Решающие поединки представительного турнира в американском Индиан-Уэллсе пройдут без участия белорусских теннисистов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика