Трагедыя Бэкхэма: ён не паедзе на чэмпіянат свету па футболе

Источник материала:  
15.03.2010 17:51 — Новости Спорта

Дэвід Бэкхэм не зможа згуляць за зборную Англіі на сваім чацвёртым сусветным першынстве ў Паўднёвай Афрыцы з прычыны траўмы ахілава сухажылля, якую ён атрымаў у матчы італьянскага першынства «Мілан» ‑‑ «Кьева».


Фота Reuters.

За пару хвілінаў да фінальнага свістка паўабаронца «Лос‑Анджэлес Гэлаксі», які другі год запар гуляе на правах кароткатэрміновай арэнды за «Мілан», без усялякага кантакту з сапернікам, як кажуць, на роўным месцы паваліўся і папрасіў замену.

Пасля аказання неадкладнай дапамогі Бэкхэм з дыягназам «разрыў ахілава сухажылля» быў перапраўлены ў Фінляндыю, дзе вядомы хірург Сакары Орава павінен зрабіць яму аперацыю. Пасля агляду Бэкхэма доктар выключыў магчымасць таго, што футбаліст зможа аднавіцца да пачатку сусветнага першынства.

Пры такіх траўмах тэрмін пасляаперацыйнай рэабілітацыі звычайна складае 3‑4 месяцы, і толькі потым гулец можа прыступіць да лёгкіх трэніровак, заўважыў доктар.

У заяве прадстаўнікоў футбаліста гаворыцца, што Дэвід Бэкхэм «засмучаны тым, што не зможа прыняць удзел у чэмпіянаце свету». Па іх словах, гэтая траўма ні ў якім выпадку не азначае канец яго кар’еры.

Траўма ахілава сухажылля суправаджаецца рэзкім болем і патрабуе неадкладнай анестэзіі.

Пацыент з разрывам ахіла не можа нармальна хадзіць і падымацца на дыбачках.

Сухажылле звычайна зшываюць, аперацыя доўжыцца ў сярэднім каля гадзіны, затым сустаў замацоўваюць гіпсам. Паводле дактароў, нават пры паспяховай аперацыі нельга даць ніякай гарантыі поўнага аднаўлення функцый ахіла.

←Дэвид Бекхэм в очередном туре итальянского первенства получил серьезную травму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика