Дар'я Домрачава заняла першае месца ў спрынтэрскай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне ў Кантыёлахці

Источник материала:  
Дар'я Домрачава заняла першае месца ў спрынтэрскай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне ў КантыёлахціБронзавы прызёр Алімпіяды-2010 Дар'я Домрачава 13 сакавіка атрымала перамогу ў спрынтэрскай гонцы на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў фінскім Кантыёлахці.Дыстанцыю 7,5 км беларуская спартсменка пераадолела за 21 хвіліну 17,5 секунды без штрафных кругоў.

Гэта першая перамога 23-гадовай Домрачавай на этапах Кубка свету. Раней яна тройчы была трэцяй і адзін раз другой. У агульным заліку Кубка свету біятланістка перамясцілася з 10-га на 8-е месца (519 ачкоў).

Другое месца ў спрынце заняла расіянка Вольга Зайцава (+8,4; 0+0), трэцяе — немка Каці Вільхельм (+13,5; 0+0).

Людміла Калінчык фінішавала 16-й (+1.14,2; 0+1), Вольга Кудрашова — 45-й (+2.21,6; 0+1), Ала Толкач — 54-й (+2.39,5; 1+1). Вольга Назарава і Надзея Скардзіна не стартавалі.

У другой палове дня ў Кантыёлахці адбудзецца мужчынскі спрынт на 10 км.

←Михневич выиграл серебро в толкании ядра на зимнем чемпионате мира по легкой атлетике в Дохе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика