Клічко абазваў Валуева «куранём»
Украінскі баксёр-цяжкавагавік Віталь Клічко, лічыць, што расеец адмовіўся ад бою з ім з-за таго, што баяўся прайграць.
Пра прычыны зрыву бою з Мікалаем Валуевым Віталь Клічко распавёў у гутарцы з журналістамі ў Абу-Дабі, куды ўкраінскі баксёр прыбыў на ўручэнне прэмій Laureus World Sports Awards, перадае Lenta.ru.Паводле слоў Клічко, яго прадстаўнікі прапаноўвалі Валуеву лепшыя фінансавыя ўмовы ў кар'еры расейца - ганарар у памеры 2,5 мільёнаў даляраў - але Валуеў адказаў адмовай. На думку ўкраінскага баксёра, Валуеў разумеў, што параза будзе азначаць для яго канец кар'еры, і таму запатрабаваў 4 мільёны даляраў «пенсійных» грошай.
Клічко і Валуеў вялі перамовы некалькі месяцаў. Расейскі баксёр, які першапачаткова адмаўляўся ад ганарару ў 2,5 мільёны даляраў, пагадзіўся на яго з умовай, што бок Валуева атрымае права на трансляцыю бою ў ЗША і Расеі. Клічко адхіліў гэтую прапанову.
9 сакавіка 2010 года стала вядома, што Клічко спыніў перамовы з Валуевым і дамовіўся аб паядынку з польскім баксёрам Альбертам Сасноўскім. Гэты бой пройдзе 29 траўня. У паядынку з Сасноўскім Клічко будзе абараняць свой тытул чэмпіёна свету па версіі WBC.