Юныя бiятланiсты Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей сталi пераможцамi "Снежнага снайпера"
Пераможцамi фiналу рэспублiканскiх спаборнiцтваў сярод дзяцей i падлеткаў па
бiятлоне, лыжных гонках i стральбе з пнеўматычнай зброi "Снежны снайпер" на прызы
Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба ў камандным залiку сталi дружыны Магiлёўскай (малодшая
ўзроставая група) i Гродзенскай (старшая ўзроставая група) абласцей. Трэба адзначыць,
што кожны са 196 удзельнiкаў фiналу незалежна ад занятага месца стаў уладальнiкам
камплектаў лыжнай экiпiроўкi, сувенiраў i памятных прызоў ад Прэзiдэнцкага спартыўнага
клуба, а таксама iншых арганiзатараў спаборнiцтваў. У iх лiку Мiнiстэрства спорту
i турызму, Мiнiстэрства адукацыi, Мiнгарвыканкам, БФСТ "Дынама", Нацыянальны алiмпiйскi
камiтэт, а таксама Беларускiя федэрацыi бiятлона, лыжных гонак i стралковага спорту.
Фота БЕЛТА.