БАТЭ — уладальнік Суперкубка Беларусі

Источник материала:  
08.03.2010 18:29 — Новости Спорта

Упершыню ў нашай краіне адбыўся матч на Суперкубак. У ім сышліся чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ і ўладальнік Кубка Беларусі наваполацкі «Нафтан».

Матч праходзіў не пад чыстым небам, а пад дахам крытага футбольнага манежу, што на Веснянцы. Можа гэта ў нейкай ступені адбілася на гульне каманд.

Матч праходзіў не ў самым высокім рытме. На працягу ўсёй гульні клубы некалькі разоў маглі адкрыць лік, але ці мазалі ў выгадных становішчах, ці на вышыні заставаліся варатары.

Асноўны час скончыўся нулявой нічыёй. Паводле рэгламенту Суперкубка, дадатковага часу не было. Адразу біліся пенальці.

І ў серыі адзінаццаціметровых на вышыні аказаўся галкіпер БАТЭ Сяргей Верамко. Ён выцягнуў два ўдары, а аднойчы мяч трапіў у штангу. У чэмпіёнаў забілі Алумона, Няхайчык і Стасевіч. У серыі пенальці БАТЭ святкаваў перамогу — 3:2.

Першы Суперкубак Беларусі з’язджае ў Барысаў.

←Футболисты борисовского БАТЭ выиграли Суперкубок Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика