Пацыент, хутчэй, мёртвы
КХЛ зноў вяртаецца на пляцоўкi Расii, Беларусi, Латвii i Казахстана. Тыя хакеiсты, што яшчэ пару дзён назад абаранялi гонар сваiх зборных на Алiмпiйскiх гульнях у Ванкуверы, яшчэ не паспелi распакаваць рэчы, а ўжо зноў трэба збiрацца ў дарогу. Мiнскае "Дынама" адправiлася ў адзiн з самых далёкiх выездаў у сезоне: ад беларускай сталiцы да Астаны амаль тры з паловай тысячы кiламетраў. На жаль, асаблiвай радасцi падарожжа не прынесла. Чарговае паражэнне — 3:5.
А вось капiтан мiнскай каманды i "наваспечаны" бронзавы прызёр ванкуверскiх Гульняў у складзе зборнай Фiнляндыi Вiле Пелтанен так i не дабраўся да сталiцы Казахстана. Памежнiкi мiжнароднага аэрапорта ў Вене не паверылi шматвопытнаму хакеiсту, што казахскую вiзу яму павiнны зрабiць ужо па прылёце ў Астану i знялi фiна з рэйсу.
Хоць наўрад цi нават Пелтанен змог бы вылечыць сваю каманду ад хранiчнай i невылечнай
(будзем спадзявацца — часова), хваробы. "Сiмптомы" гэтай напасцi можна назiраць
на працягу ўсяго сезона i яны вельмi нагадваюць прыкметы большасцi iнфекцыйных
хваробаў. Інкубацыйны перыяд праяўляецца звычайна ў першыя хвiлiны гульнi, калi
"дынамаўцы" адразу кiдаюцца ў атаку, часта закiдваюць шайбы i могуць нават дагуляць
стартавую дваццацiхвiлiнку "на нуль". Прадрамальны (ад грэчаскага prodromes —
прадвеснiк) перыяд працякае ў больш вострай форме, з'яўляюцца заўважныя прыкметы,
якiя дакладна даюць зразумець — нешта тут не тое. У выкананi "бела-блакiтных"
гэта выглядае наступным чынам: незразумелыя памылкi на роўным месцы, кур'ёзныя
прапушчаныя шайбы, якiя проста ўшчэнт разбiваюць баявы настрой, непатрэбныя выдаленнi,
якiя прыводзяць да чарговай прапушчанай шайбы. А потым яшчэ да адной i яшчэ. Але
iх будзе правiльна аднесцi ўжо да наступнай стадыi, якую медыкi клiчуць разгарам
хваробы. Тут падначаленыя Аляксандра Андрыеўскага спрабуюць ужо з дапамогай "лекаў"
(тайм-аўтаў i тасаванняў звенняў) штосьцi выправiць, але немач усё больш i больш
паглынае "зубраў", па традыцыi канчаткова "прыбiваючы да ложку" шайбай у пакiнутыя
Ковалем (цi Мезiным) вароты.
Як хутка пацыент аправiцца ад захворвання — залежыць толькi ад яго, ад яго "iмунiтэту", у хакейным выпадку — якасцi перадсезоннай падрыхтоўкi. Адназначна можна толькi сцвярджаць — амаль увесь сезон 2009/2010 "Дынама" правяло на бальнiчным, не надта i iрвучыся з яго выходзiць. Што чакае клуб праз год, пакажа толькi гульня. Хоць яна i толькi гульня..
Два апошнiя паядынкi беларуская каманда правядзе на выездзе — сёння з уфiмскiм "Салаватам Юлаевым" i ў нядзелю з омскiм "Авангардам".
Яўген ВАРАКСА.