Юрый Жаўноў абраны капітанам нацыянальнай футбольнай зборнай

Источник материала:  
02.03.2010 10:46 — Новости Спорта

Гульцы нацыянальнай зборнай, якія знаходзяцца на зборы ў Турцыі, выбралі новага капітана.

Нагадаем, што ў пачатку лютага Аляксандр Глеб папрасіў Бернда Штанге вызваліць яго ад пасады капітана нацыянальнай зборнай.

Сёння раніцай нямецкі трэнер папрасіў футбалістаў напісаць на аркушы паперы прозвішчы трох кандыдатаў у капітаны зборнай. Той, чыё прозвішча пасля падліку галасоў сустракалася б часцей за іншыя, павінен быць прызначаны капітанам.

Такім чынам, капітанскую павязку атрымаў Юрый Жаўноў. За яго быў аддадзены 21 голас.

У раду гульцоў таксама ўвойдуць Віталь Кутузаў, Сяргей Амельянчук і Аляксандр Кульчый, якія занялі па выніках галасавання другое, трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна.

Юрый Жаўноў выступае за нацыянальную зборную з красавіка 2003 года. Асноўны брамнік нашай зборнай выступаў за барысаўскі БАТЭ і ФК «Масква». У лютым 2010 г. ён стаў гульцом «Зеніта» з Санкт‑Пецярбурга. Варта адзначыць, што ў мінулым сезоне Юры быў капітанам «Масквы».

У сераду зборная Беларусі правядзе ў турэцкай Антальі таварыскі матч са зборнай Арменіі.

←Замминистра спорта: «Когда увольняли Хэнлона, с нами никто не советовался»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика