Самы разумны футбаліст у свеце гуляе ў англійскім «Бернлі»

Источник материала:  
Самы разумны футбаліст у свеце гуляе ў англійскім «Бернлі»Кларк Карлайл мае дзве вышэйшыя адукацыі, вывучае матэматыку, палітыку і рэлігію, рэгулярна наведвае царкву, а нядаўна выйграў у папулярнай тэлевіктарыне.

Абаронца «Бернлі» Кларк Карлайл стаў першым у гісторыі футбалістам, які выйграў у папулярнай у Вялікабрытаніі тэлевіктарыне Countdown.

30‑гадовы футбаліст, які ў свой час гуляў за моладзевую зборную Англіі, атрымаў абсалютную перамогу над дзеючым пераможцам гульні з лікам 89:55.

«Усё жыццё марыў узяць удзел у гэтай гульні і, вядома, перамагчы, — сказаў Карлайл ITV. — Не скажу, што гэтая перамога раўназначна перамозе на футбольным полі, але гэта цалкам супастаўны поспех»

Адзначым, што Карлайл, які правёў у гэтым сезоне 23 матчы, мае дзве вышэйшыя адукацыі, вывучае матэматыку, палітыку і рэлігію, рэгулярна наведвае царкву, а ў 2002 годзе быў названы самым разумным футбалістам сучаснасці, паведамляе football.by.

***

«Бернлі» — ‑клуб англійскай футбольнай прэм’ер‑лігі, заснаваны ў 1882 г. «Бернлі» з'яўляецца адным з заснавальнікаў Англійскай футбольнай лігі ў 1888 г. Чэмпіён Англіі ў сезонах 1920-1921 і 1959-1960 гадоў.

У мінулым сезоне гуляў у першым дывізіёне (чэмпіёншып) і прабіўся ў прэм'ер-лігу з 5-га месца праз плей-оф. Зараз пасля 26 гульняў займае перадапошні, 19-ы радок. У наступным туры, 27 лютага, гуляе з такім жа бядакам «Портсмутам» (20-е месца).

***

Кларк Карлайл згуляў у гэтым сезоне за клуб 23 матчы, прычым у 22 з іх правёў на полі ўсе 90 хвілін. Зарабіў чатыры жоўтыя карткі.

За «Бернлі» Карлайл выступае ад 2007 г., забіў 6 мячоў. Раней гуляў за «Блэкпул», КПР, «Лідс», «Уотфард», быў у арэндзе ў «Лутане».

←Николай Козеко: белорусских фристайлистов за ошибки всегда наказывают на всю катушку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика