Фінляндыя – Чэхія – 2:0
25.02.2010 07:29
—
Новости Спорта
Скончыўся трэці чвэрцьфінальны матч хакейнага алімпійскага турніру ў Ванкуверы. Зборная Фінляндыі выйграла ў зборнай Чэхіі – 2:0.
Нагадаем, што Фінляндыя была супернікам зборнай Беларусі па групавым турніры, і падапечныя Міхаіла Захарава прайгралі 1:5.
Такім чынам вядома адна пара паўфіналістаў. У першым паўфінале згуляюць зборныя ЗША і Фінляндыі.
Учора ЗША ў першым чвэрцьфінале выйграла ў Швейцарыі – 2:0.
У другім чвэрцьфінале Канада разграміла Расію – 7:3. Супернік канадцаў вызначыцца ў матчы Швецыя – Славакія.