У Федэрацыі хакея пакуль не каментуюць выступленне зборнай на Алімпіядзе

Источник материала:  
24.02.2010 17:10 — Новости Спорта

У Федэрацыі хакея Беларусі пакуль не каментуюць выступленне зборнай на алімпійскім турніры ў Ванкуверы.

Як заявіў выканаўца абавязкаў старшыні ФХРБ Уладзімір Швабоўскі, рабіць высновы, засноўваючыся толькі на тэлевізійнай «карцінцы», будзе не зусім аб’ектыўна.

Паводле яго слоў, ФХРБ плануе заслухаць справаздачу галоўнага трэнера зборнай Міхаіла Захарава. Гэта можа адбыцца на справаздачна‑выбарчай канферэнцыі федэрацыі, намечанай на 15 сакавіка.

Чакаецца, што беларускія хакеісты вернуцца з Ванкувера 26 лютага.

На алімпійскім турніры зборная Беларусі не змагла выйсці ў чвэрцьфінал, прайграўшы ў стыкавым матчы камандзе Швейцарыі — 2:3 (1:1, 1:1, 0:0, 0:0, буліты — 1:2).

←Сегодня состоятся два заключительных матча первой стадии плей-офф футбольной Лиги чемпионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика