Дашчынскі, Грышын і Слівец выйшлі ў фінал спаборніцтваў фрыстайлістаў

Источник материала:  
23.02.2010 08:29 — Новости Спорта

Тры з чатырох беларускіх фрыстайлістаў выступяць у фінале алімпійскіх спаборніцтваў з удзелам 12 спартсменаў.

22 лютага па выніках кваліфікацыі Дзмітрый Дашчынскі заняў чацвёртае месца (238,33 бала), Аляксей Грышын — сёмае (234,27), Цімафей Слівец — 12-е (221,91).

З-за няўдалага прызямлення ў другой спробе Антон Кушнір паказаў 15-ы вынік (213,90) і ў фінал не трапіў.

Пасля першай спробы Кушнір быў лідэрам кваліфікацыі (125,89), Грышын — чацвёртым (123,01), Дашчынскі — 10-м (115,93), Слівец — 13-м (110,63).

Фінал спаборніцтваў пройдзе 25 лютага (у Беларусі будзе 4-я раніцы пятніцы).

Дашчынскі з"яўляецца бронзавым прызёрам Гульняў-1998 і сярэбраным — 2006. На рахунку Грышына "бронза" Гульняў-2002.

На 24 лютага запланаваны фінал у жанчын. Абедзве беларускія акрабаткі прайшлі кваліфікацыю:

Ала Цупер паказала першы вынік, Асоль Слівец — сёмы. Ніхто з іх алімпійскія медалі раней не заваёўваў.

←Хоккеисты сборной Беларуси сыграют со швейцарцами за выход в четвертьфинал Олимпиады-2010

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика