Сівакоў забіў першы гол у італьянскай Серыі B

Источник материала:  
21.02.2010 15:14 — Новости Спорта

Беларус Міхаіл Сівакоў адкрыў лік сваім мячам у складзе «П’ячэнцы». Гэта было зроблена ў хатнім матчы футбольнага чэмпіянату Італіі ў Серыі B супраць «Альбінолефэ», які прайшоў у суботу 20 лютага.

«П’ячэнца» выйграла 1:0, а Міхаіл Сівакоў забіў гол на 47-й хвіліне.

Гэта першы гол Міхаіла Сівакова ў афіцыйных матчах у Італіі. Нагадаем, што ён перайшоў у «Кальяры» з БАТЭ год таму (у студзені 2009 года), але ў афіцыйных паядынках згуляў за клуб з Сардзініі толькі адну хвіліну – 8 лістапада 2009 г. у матчы супраць «Сампдорыі», выйшаўшы на поле на 92-й хвіліне.

Пры канцы студзеня Сівакоў быў аддадзены ў арэнду «П’ячэнцы».

Пасля 26 тураў «П’ячэнца» з 30 баламі займае 18-е месца (з 22-х).

У наступным туры, 27 лютага, каманда згуляе ў гасцях супраць аўтсайдэра «Салернітаны» (18 балаў)..

←Первая хоккейная победа белорусов на Олимпиаде.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика