Вынiкi пятага дня спаборнiцтваў
У пяты дзень спаборнiцтваў на XXI зiмовых Алiмпiйскiх гульнях было разыграна пяць камплектаў узнагародаў. Найбольшага поспеху ў гэты дзень дасягнулi нямецкiя спартсмены, якiя заваявалi чатыры медалi — два залатыя, адзiн сярэбраны i адзiн бронзавы. Гэта дазволiла зборнай Германii заняць першае месца ў агульнакамандным залiку.
Бiятлон
У жаночай гонцы праследавання на 10 км чэмпiёнкай стала немка Магдалена Нойнер, другое месца ў прадстаўнiцы Славакii Анастасii Кузьмiной, а бронза на рахунку францужанкi Мары-Лор Брунэ. Беларусак не аказалася нават у дзясятцы наймацнейшых — Людмiла Калiнчык — 13-я, Дар'я Домрачава — 15-я. Надзея Скардзiна — 26-я.
У мужчынскай гонцы праследавання на 12,5 км перамогу святкаваў швед Б'ёрн Феры, сярэбраны медаль заваяваў аўстрыец Крыстаф Зуман, а бронзавы — француз Вiнсэн Жэй. Беларускiя бiятланiсты занялi наступныя месцы: Сяргей Новiкаў — 21-е, Аляксандр Сыман — 31-е, Яўген Абраменка — 40-е, Рустам Валiулiн — 42-е.
Канькабежны спорт
Чэмпiёнкай на дыстанцыi 500 метраў стала Сан Хва Лi (Паўднёвая Карэя), "серабро" ў немкi Джэнi Вольф, а бронзавы медаль у кiтаянкi Ван Бейсiн. Беларуска Святлана Радкевiч заняла 33-е месца ў вынiковым пратаколе.
Сноўборд
Спаборнiцтвы жанчын у кросе выйграла канадка Маэль Рыкер, другой была францужанка Дэбара Антаньёз, трэцяй — швейцарка Алiвiя Нобс.
Санны спорт
Пераможцай Алiмпiяды сярод жанчын стала немка Таццяна Хюфнер, другi вынiк у Нiны Райтмаер з Аўстрыi, трэцяй фiнiшавала яшчэ адна прадстаўнiца Германii Наталi Гейзенбейгер.
Спаборнiцтвы ў гарналыжнiкаў былi перанесеныя з-за надвор'я.