З перамогамi — пачакаем?

Источник материала:  

Чарговы алiмпiйскi дзень стаў для беларускiх алiмпiйцаў зноў безмедальным. Хоць назваць iх сёння няўдачнiкамi наўрад цi можна. І шмат у чым таму, што ў параўнаннi з поспехамi нашых суседзяў — расiянамi (1 бронзавы медаль) i ўкраiнцамi (нiводнага) беларусы застаюцца адданымi свайму плану на заваяванне двух медалёў.

Зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi ў Ванкуверы паступова становяцца здабыткам гiсторыi. Хоць, зразумела, што кожны з арганiзатараў гэтых важнейшых стартаў чатырохгоддзя iмкнецца, каб летапiс Алiмпiяды насiў станоўчы iмiдж. Пра Ванкуверскую гэта можна сказаць з вялiкай нацяжкай.

З перамогамi — пачакаем?Трагiчны выпадак з грузiнскiм саначнiкам Надарам Кумарыташвiлi, якi адбыўся ў дзень адкрыцця Гульняў, паступова быў згладжаны статыстыкай. Як высветлiлася, гiбель 21-гадовага спартсмена стала ланцужком эпiзодаў ў Алiмпiйскiх гульнях са смяротным вынiкам. Адразу двое спартсменаў загiнулi на Алiмпiйскiх гульнях 1964 года ў аўстрыйскiм Iнсбруку. Аўстралiйскi гарналыжнiк Рос Мiлн падчас хуткаснага спуску ўрэзаўся ў дрэва, а брытанскi саначнiк Казiмеж Скжыпецкi перавярнуўся на трасе. Пазней гэты трагiчны спiс папоўнiў на Алiмпiядзе 1992 года ў французскiм Альбервiлi швейцарскi гарналыжнiк Нiкола Башатэ.

На дзiва, але тым не менш яшчэ адным болем арганiзатараў Алiмпiйскiх гульняў у Ванкуверы стала транспартная праблема. Напрыклад, каб дабрацца з цэнтра горада на спецыяльным аўтобусе да стралковага стадыёна бiятланiстаў у лясным масiве Вiслера, што за 130 кiламетраў, журналiстам неабходна зрабiць тры перасадкi, i патрацiць пры гэтым больш за тры гадзiны ў адзiн бок. Няцяжка падлiчыць, якiя нязручнасцi адчуваюць прадстаўнiкi СМI, калi спаборнiцтвы лыжнiкаў-стралкоў пачынаюцца ў 10 гадзiн ранiцы. Пры гэтым аўтобус з журналiстамi не менш за тры разы абшукае палiцыя з люстэркавым "мiнашукальнiкам"

Зрэшты, як бы там нi было, такiя транспартныя праблемы для журналiстаў могуць толькi адбiцца на якасцi iх рэпартажаў i паведамленняў, але нiяк не на якасцi выступленняў спартсменаў. Здаецца, што iм, за выключэннем надвор'я, нiчога не перашкаджае, каб дасягнуць высокага вынiку. Узяць хоць бы папярэднюю гонку праследавання ў 12,5 км сярод бiятланiстаў. На жаль, разлiчваць некаму з квартэта нашых мужчын —- Аляксандра Сымана, Рустама Валiулiна, Сяргея Новiкава i Яўгена Аўраменкi было вельмi цяжка, бо канкурэнцыя ў мужчынскiм бiятлоне зараз вострая як нiколi. Тут у першую пяцёрку не трапiлi нават расiйскiя страляючыя лыжнiкi, якiя традыцыйна моцныя ў гэтай дысцыплiне. Хоць хаваць надзеi як нашых мужчын, так i жанчын, дзе па-ранейшаму Даша Домрачава прыцягвае ўвагу журналiстаў усяго свету, — заўчасна.

Дарэчы, зараз у стане расiйскай зборнай па бiятлоне даволi сур'ёзны перапалох. Мне ўдалося раздабыць iнфармацыю, што прыкладна 25 лютага ў Ванкувер павiнен прыбыць прэзiдэнт Расiйскай федэрацыi Дзмiтрый Мядзведзеў. Трэба меркаваць, каб трапiць на хакейны фiнал з удзелам расiйскай зборнай i пазнаёмiцца з поспехамi алiмпiйцаў-зiмнiкаў. А ў iх пакуль толькi адзiн "худзенькi" бронзавы медаль у мужчынскiх каньках.

Не выключана, што сваю няўдачу вядучыя расiйскiя бiятланiсты — Iван Чэразаў, Яўген Усцюгаў, Антон Шыпулiн спiшуць на надвор'е. А можа, да прыезду прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева справы пойдуць на лад?! Хоць разлiчваць на тое, што супернiкi аддадуць якi-небудзь медаль за "дзякуй" не варта, бо ахвотных папоўнiць сваю медальную калекцыю сярод цяперашнiх прэтэндэнтаў даволi шмат. Той жа нарвежац Оле Эйнар-Б'ёрндален. Пакуль сярод дзейных удзельнiкаў-мужчын ён з пяццю залатымi медалямi самы тытулаваны.

Праўда, iснуе вялiкая верагоднасць, што цяперашняе збаўленне медальных тэмпаў у многiх спартсменаў звязана з вызначэннем больш жорсткiх правiлаў гульнi на допiнгавым рынку. Яшчэ перад пачаткам Гульняў у Ванкуверы прэзiдэнт Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта Жак Раге аб'явiў аб выяўленых 30 выпадках допiнгавага скандалу, хоць падрабязнасцяў гэтай справы выдаваць не стаў. Таму, паводле сцвярджэння афiцыйных асобаў Сусветнай антыдопiнгавай лабараторыi, антыдопiнгавая палiтыка на Алiмпiядзе будзе надзвычай жорсткай.

Аналiзуючы допiнгавыя скандалы апошнiх алiмпiяд, прыходзiш да высновы — пагалоўнага ужывання анаболiкаў i iншых стымулятараў не назiраецца. Адзiнкавыя выпадкi. Напрыклад, на Алiмпiйскiх гульнях-2002 у Солт-Лейк-Сiцi (ЗША), у допiнг-пробах расiйскiх лыжнiц Ларысы Лазуцiнай i Вольгi Данiлавай былi выяўлены забароненыя прэпараты для павышэння нормы гемаглабiну ў крывi. Потым на кожнай Алiмпiядзе ўсё больш i больш на кручок Сусветнай андыпопiнгавай лабараторыi (ВАДА) траплялiся спартсмены самых розных краiн — амерыканцы, бразiльцы, аўстрыйцы, беларусы. У нашым выпадку не толькi iнцыдэнт з беларускай канькабежкай Юлiяй Паўловiч у 2002 годзе, колькi з айчыннымi кiдальнiкамi молата Iванам Цiханам i Вадзiмам Дзевятоўскiм, якiя змагаюцца за гонар свайго мундзiра ўжо больш за год. Час паказвае: хто змагаецца — той можа атрымаць перамогу. На Алiмпiйскiх гульнях у Нагана (Японiя) аналiз на допiнг выявiў сляды марыхуаны ў крывi канадца Рома Рэбальяцi, якi атрымаў залаты медаль у гiганцкiм слаламе. Хоць доза забароненага прэпарата была перавышана нязначна, выканкам МАКа пазбавiў яго ўзнагароды. Праўда, канадзец усё ж даказаў высокаму суду, што ён марыхуану "нюхаў", а не курыў, за што i быў апраўданы.

У размове з нашымi бiятланiсткамi пасля заканчэння гонкi праследавання на 10 км размова таксама зайшла пра допiнг. У прыватнасцi, Вольга Назарава пасакрэтнiчала: тэсты на допiнг-пробу ўжо ў Ванкуверы давялося праходзiць не раз. Ад гэтай працэдуры не можа адмовiцца нiводзiн прафесiйны атлет, патлумачыла Вольга. Нам няма чаго баяцца, бо будуем сваю падрыхтоўку на прынцыпах чысцiнi i празрыстасцi.

Яшчэ б удачы нашым дзяўчатам i мужчынам!

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

Ванкувер, Канада.

←Секундное помешательство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика