Сёння - плей‑оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Сёння, 16 лютага, пачынаюцца матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У адрозненне ад мінулых гадоў, калі матчы праходзілі ў два тыдні — аўторак і серада (а потым праз два тыдні былі матчы ў адказ),
Цяпер гульні разведзеныя на месяц. Такім чынам у дзень будзе толькі два матчы (раней чатыры):
Сёння, 16 лютага, згуляюць «Мілан» — «Манчэстар Юнайтэд», (Бэкхэм супраць свайго былога клуба, у якім ён стаў зоркай) «Ліён» — «Рэал». Матчы ў адказ пройдуць 10 сакавіка.
Дарэчы, матч «Мілан» — МЮ — пакажа ў жывым эфіры БТ (пачатак у 21:40).
17 лютага гуляюць: «Баварыя» — «Фіярэнціна», «Порту» — «Арсенал». Матчы ў адказ — 9 сакавіка.
23 лютага гуляюць «Штутгарт» — «Барселона», «Алімпіякас» — «Бардо». Матчы ў адказ — 17 сакавіка.
Тут вельмі цікавым падаецца супрацьстаянне «Штутгарт» — «Барселона», дзе Аляксандр Глеб будзе гуляць супраць каманды, якой ён належыць і з якой ён выйграў у мінулым годзе Лігу чэмпіёнаў.
І ўрэшце 24 лютага пройдуць матчы ЦСКА — «Севілья», «Інтэр» — «Чэлсі». Матчы ў адказ - 16 сакавіка.